У Індыі з'явіўся фільм пра Хары Путара

Warner Bros. падала ў суд на індыйскую кінастудыю Mirchi Movies, якая здымае фільм пра хлопчыка Хары Путара.
Амерыканскі канцэрн абвінаваціў аўтараў у наўмысным выкарыстанні імя, падобнага па гучанню на Гары Потэра Джоан Роўлінг.

У сваю чаргу прадстаўнікі Mirchi Movies сцвярджаюць, што Хары - папулярнае ў Індыі імя, а Путар азначае на мове пенджабі сын.

Назва фільма Хары Путар была зарэгістраваная кампаніяй Mirchi Movies у 2005 годзе. Жарты з выкарыстаннем імя Хары Путар атрымалі папулярнасць у Індыі неўзабаве пасля з'яўлення на экранах самага першага фільма пра Гары Потэра.

Паводле паведамлення агенцтва Reuters, першае слуханне па справе Warner Bros. супраць Mirchi Movies прызначанае на 25 жніўня 2008 года. Яно адбудзецца ў Мумбаі, горадзе, дзе працуе індыйская кампанія.

Тым часам Warner Bros. перанесла рэліз шостага фільма пра хлопчыка-чараўніка "Гары Потэр і Прынц-паўкроўка" з 21 лістапада 2008 года на 17 ліпеня 2009-га.

Фота: movies.sulekha.com