У індывідуальнай гонцы Новікаў заняў 25-е месца, Сыман — 88-е
Трэці залаты медаль выйграў Оле Эйнар Б’ёрндален на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у карэйскім Пхёнчхане. Сёння там адбылася індывідуальная гонка ў мужчын на 20 кіламетраў. Нарвежац дапусціў тры промахі, але тым не менш прыйшоў на фініш першым. Срэбра выйграў немец Крыстаф Стэфан, бронза ў харвата Якава Фака.
Лепшым з беларусаў быў Сяргей Новікаў, які з трыма промахамі фінішаваў на 25 месцы, Рустам Валіулін — 27-ы. Малады біятланіст Сяргей Садоўнікаў паказаў 31-ы вынік, не закрыўшы на чатырох рубяжах дзве мішэні. Горш за ўсё з беларусаў адстраляўся Аляксандр Сыман. На яго рахунку 9 промахаў і выніковае 88-е месца.