У індыйскім порце ўзарвалася расійская падлодка

Падводная лодка расійскай вытворчасці падарвалася і затанула. 18 чальцоў экіпажа, якія знаходзіліся на яе борце, лічацца зніклымі без вестак.



Як удакладніў прэс-сакратар Ваенна-марскога флоту Індыі Нарэндра Вістпутэ, падводная лодка "Сіндхуракшак" нядаўна прайшла капітальны рамонт і мадэрнізацыю. Чаму яна падарвалася ў порце, невядома. Мяркуецца, што гаворка ідзе пра няшчасны выпадак, адзначае РБК.



Матросы, якія ў момант выбуху знаходзіліся на карме, саскочылі ў ваду і былі выратаваныя. Некаторых з іх давялося адправіць у лякарні.



Падлодку "Сіндхуракшак" пабудавалі ў Расіі. У 2010 годзе на субмарыне адбыўся пажар, у якім загінуў адзін матрос. Праз паўгода падлодку адправілі ў Расію на мадэрнізацыю, якая завяршылася ў канцы 2012 года.



Фота — Reuters