У Інгушэціі расстралялі беларускага будаўніка
Невядомыя расстралялі ў Інгушэціі будаўнікоў на цагельным заводзе. Сярод траіх загінулых адзін беларус.
Людзі ў масках зайшлі ў інтэрнат для працаўнікоў, які знаходзіцца на тэрыторыі завода ў населеным пункце Яндары, позна ўвечары, калі рабочыя збіраліся спаць. Цяпер вядзецца пошук злачынцаў.
Па словах праваахоўнікаў, удалося затрымаць двух чалавек са зброяй. З імі працуе следства, правяраецца іх дачыненне да злачынства. У абодвух затрыманых пры сабе мелася аўтаматычная зброя і вялікая колькасць боепрыпасаў.
"Інтэрфакс"