У інстытуце МНС Беларусі прысягалі 26 азербайджанскіх выратавальнікаў

26 курсантаў інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі прынялі ўрачыстую прысягу. Усе яны – грамадзяне Азербайджана.  Справа ў тым, што ў гэтай краіне няма спецыялізаванай вышэйшай навучальнай установы, дзе рыхтуюць выратавальнікаў, а профільнае Міністэрства было створана толькі два гады таму. На прысягу будучых азербайджанскіх выратавальнікаў з Баку прыбыў міністр па надзвычайных сітуацыях.

Адзначым, што па лініі МНС у Беларусі ўжо праходзілі перападрыхтоўку выратавальнікі з 10 краін. Аднак поўнае навучанне ў камандна-інжынерным інстытуце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях замежныя курсанты праходзяць упершыню, паведамляе тэлеканал ОНТ.