У інтэрнаце медуніверсітэта павесіўся аўстрыйскі студэнт
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінску высвятляе прычыны самагубства замежнага студэнта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Як паведамляе БелаПАН, цела 21-гадовага грамадзяніна Аўстрыі, студэнта-першакурсніка медуніверсітэта, было знойдзенае каля 20 гадзін 25 лютага ў ванным пакоі ў студэнцкім інтэрнаце на праспекце Дзяржынскага. Цела знайшлі суседзі.
Замежнік пакінуў перадсмяротную цыдулку. Па адных звестках, на англійскай мове, па іншых — на арабскай.
Замежнік пакінуў перадсмяротную цыдулку. Па адных звестках, на англійскай мове, па іншых — на арабскай.