У інтэрнаце студэнцкай вёскі на наступным тыдні пачнуць ставіць мэблю
У першым інтэрнаце студэнцкай вёскі Мінску на наступным тыдні пачнуць ставіць мэблю. Пакуль жа тут ідуць аздобныя працы, а ў 3-й секцыі інтэрната яны ўжо скончаныя, інфармуе "Мінск-Навіны". Агулам на будаўніцтве інтэрната працуе больш за 30 субпадрадных арганізацый, каля 400 адмыслоўцаў.
Нагадаем, новы студэнцкі дом — 10-павярховы, блокавага тыпу, разлічаны на 1030 месцаў. У кожным блоку па два пакоі — на двух і трох чалавек, кухня, прыбіральня і душавая. Таксама ў інтэрнаце размесцяцца кавярня, медпункт і пральня самаабслугоўвання.
Ужо пачалося будаўніцтва другога з васьмі інтэрнатаў. Будпляцоўку абгарадзілі, на наступным тыдні пачнуць рыць катлаван.
Студэнцкая вёска — унікальны моладзевы комплекс, які размесціцца на плошчы амаль 40 гектараў на праспекце Дзяржынскага. Акрамя інтэрнатаў тут плануецца пабудаваць паліклініку, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзіцячы сад, гандлёвы і забаўляльны цэнтры, іншыя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.