У інтэрнэце з'явілася фота Samsung Galaxy S6 і S6 Edge

У сеціве з'явілася фота Samsung Galaxy S6 і S6 Edge. Здымак новых топавых смартфонаў Samsung апублікаваў у твітары вядучы аналітык Mobile Research Group Эльдар Муртазін. Нагадаем, абедзве навінкі будуць афіцыйна прадстаўленыя 1 сакавіка.

Мадэль S6 Edge вылучаецца за кошт экрана, які загінаецца на левы і правы край. Класічны S6 вельмі падобны на S5, але тарэц у новай мадэлі не рыфлены, а плоскі. Сайт Lenta.ru адзначае, што раней  Samsung абяцаў, што новыя прадукты будуць уключаць "новыя матэрыялы, наватарскі знешні выгляд і разнастайныя функцыі".

Фота: Twitter