У Інтэрнэце з'явілася нявыдадзеная песня The Velvet Underground

Паводле паведамлення Pitchfork, на пачатку лютага на онлайн-аўкцыён eBay была выстаўленая вінілавая кружэлка з запісам канцэрту гурта ў нью-ёркскай зале Gymnasium.
Аўтар лоту сцвярджаў, што гэта адзіны з бутлегаў калектыву, датаваны 67-м годам, які быў надрукаваны колькасцю ў 100 асобнікаў і ніколі не паступаў у продаж.

Унікальнасць запісу складаецца ў тым, што на ёй прысутнічае невядомая раней песня "I'm Not a Young Man Anymore".

Акрамя таго, на гэтым канцэрце была ўпершыню выкананая жыўцом 19-хвілінная кампазіцыя "Sister Ray". Таксама The Velvet Underground адыгралі "Guess I'm Falling In Love", "I'm Waiting For The Man" і "Run Run Run".

Дадам, што ў мінулыя выходныя запіс з'явіўся ў блогу Dead Flowers.

Нагадаю, што The Velvet Underground распаліся ў 1973 годзе, выдаўшы пяць альбомаў, але ў 90-я гады гурт ненадоўга ўз'ядноўваўся.

Зараз лідэры The Velvet Underground Лу Рыд і Джон Кэйл паспяхова займаюцца сольнай творчасцю.

Фота: classicrock.about.com