У інтэрнэт трапілі паролі ад 5 мільёнаў паштовых скрынак Gmail
Невядомыя выклалі ў інтэрнэт адрасы электроннай пошты ў Gmail і паролі да скрыняў.
Карыстальнікі форуму Bitcoin Security, якія першымі паведамілі пра ўзлом, сцвярджаюць, што прынамсі 60% адрасоў з'яўляюцца дзейнымі, піша РБК.
Агулам выкладзеныя 4,93 мільёна адрасоў і пароляў да іх. Асаблівасць ўзлому Google заключаецца ў тым, што лагіны да пошты адначасова з'яўляюцца кодам доступу да ўсіх сэрвісаў кампаніі.
Нагадаем, што напярэдадні ў сеціва трапілі паролі да скрынак на "Яндэкс.Пошце" і Mail.ru.
Фота — ktonanovenkogo.ru