У Іраку знішчаны адзін з лідэраў «Аль-Каіды»
У Іраку знішчаны адзін з лідэраў «Аль-Каіды» Абу Аюб аль-Масры. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны.
Ураджэнец Егіпту, аль-Масры ачольваў падполле «Аль-Каіды» ў Іраку з чэрвеня мінулага года, пасля гібелі яе кіраўніка аз-Заркаві. За інфармацыю пра месцазнаходжанне аль-Масры амерыканцы абяцалі выплаціць 5 мільёнаў долараў.
Пра тое, хто зарабіў гэтыя грошы, пакуль нічога не паведамляецца, інфармуе агенства «Reuters».