У Іспаніі школьнік забіў настаўніка з арбалета

Трагедыя адбылася ў адной з навучальных устаноў Барселоны. 14-гадовы вучань спазніўся на ўрок іспанскай мовы, за што яму зрабіла заўвагу настаўніца. Тады хлопец дастаў арбалет і параніў у нагу дачку настаўніцы. Былі параненыя яшчэ два вучні. На крыкі прыбег настаўнік грамадазнаўства, які неўзабаве атрымаў смяротнае раненне ў жывот. Зламысніка затрымала паліцыя.

Як піша El Pais, школьнік лічыўся вельмі "праблемным". Дома ў яго знайшлі цэлую калекцыю зброі, якая належыць яго бацьку.


Фота: ctv.by