У Іспаніі ўпершыню за 32 гады аб'яўленае надзвычайнае становішча
Надзвычайнае становішча ўведзенае ў Іспаніі ўпершыню за 32 гады. Гэта зроблена ў сувязі з практычна поўным закрыццём паветранай прасторы краіны праз неабвешчаны страйк авіядыспетчараў. Як паведамляе РІА Новости, надзвычайнае становішча ўводзіцца спецыяльным урадавым дэкрэтам на 15 дзён. Пры гэтым улады спадзяюцца нармалізаваць сітуацыю значна хутчэй.
Нагадаем, авіядыспетчары ў Іспаніі масава пакінулі свае працоўныя месцы, пратэстуючы супраць прынятага ўрадам закона, паводле якога змяняюцца іх умовы працы.
У выніку Міністэрства абароны Іспаніі было вымушана ўзяць пад кантроль паветраную прастору краіны, амаль усе аэрапорты былі зачыненыя. Пасля ўвядзення надзвычайнага становішча грамадзянскія авіядыспетчары павінны наўпрост падначальвацца вайскоўцам. Калі яны не падпарадкуюцца, іх адправяць пад суд.
Адзначым, што страйк адбываецца ў святочныя для іспанцаў дні, калі многія збіраліся ехаць на адпачынак. У выніку, ад дзеянняў дыспетчараў пацярпелі больш за 400 тысяч чалавек.