У Італіі пахавалі знакамітага тэнара Лучана Павароці

Каля 50 тысяч чалавек прыйшлі развітацца са знакамітым італьянскім тэнарам Лучана Павароці.  Паніхіда і пахаванне прайшлі ў яго родным горадзе Мадэне. На развітанне з Павароці прыехалі оперныя спевакі, рок-зоркі, палітыкі. “Італія адчувае журбу, але і гордасць”, заявіў прэм’ер-міністр Італіі Рамана Продзі.

Reuters