У Італіі разыграны рэкордны джэкпот - 178 мільёнаў еўра

Пасля дзевяці месяцаў чакання ўладальнікамі круглай сумы сталі некалькі гульцоў - удзельнікаў латарэі. Іх імёны не называюцца з меркаванняў бяспекі. Раней рэкордны выйгрыш быў зарэгістраваны ў Італіі ў 2009 годзе. Яго ўладальнікам стаў жыхар Тасканы, які адгадаў шэсць запаветных лічбаў з 90. Фартуна прынесла шчасліўчыку 148 мільёнаў еўра, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.