У італьянцаў праблема з сырам: пачырванеў рыкота

У Італіі не прайшоў яшчэ скандал з пасінелай мацарэлай, як у гандаль трапіў чырвона-ружовы сыр рыкота. У Сардыніі пачаліся санітарныя праверкі. Чаму пачырванеў белы рыкота – невядома. Карабінеры са спецыяльнай службы, якая займаецца бяспекай харчавання, сканфіскавалі сыр у супермаркеце мястэчка Олбія пасля скаргі кліентаў, паведамляе tvp.pl.

Дарэчы, пры канцы чэрвеня ўжо быў скандал з блакітнай мацарэлай. Прычынай паслужыла адмысловая бактэрыя, якая трапіла ў сыр падчас вырабу.