У італьянскай сям’і Джуста-Барначын нарадзіўся сын
У італьянскай сям’і Джуста-Барначын нарадзіўся сын Эмануэль. Нагадаем, менавіта ў гэтай сям’і адпачывала беларуская дзяўчынка Віка Мароз. Пасля таго, як сям’і Джуста-Барначын адмовілася аддаваць сірату назад у
інтэрнат і цягам дваццаці дзён хавала яе, Віку Мароз знайшлі і вярнулі
ў Беларусь. У канцы мінулага года Віку ўладкавалі ў сям’ю, дзе ўжо
выхоўваўся яе старэйшы брат.
Паводле беларускіх законаў, сіроты, якія ўладкаваныя ў адну сям’ю разам з братамі і сёстрамі, не падлягаюць міжнароднаму ўсынаўленню.
Сям’я Джуста-Барначын па-ранейшаму не губляюць надзеі на тое, што Віка Мароз калісьці будзе з імі, яны яе лічаць сваёй дачкой.
Радыё Свабода