У Іўеўскім раёне павесіўся вучань 10-га класа
Праваахоўнікі высвятляюць матывы такога ўчынку юнака.
15-гадовага хлопца знайшлі павешаным у вёсцы Лелюкі Іўеўскага раёна. Ён выйшаў з дома ўвечары 27 лістапада і не вярнуўся. Бацькі шукалі яго ўсю ноч, але знайшлі цела толькі раніцай — ён павесіўся за хлявом недалёка ад дома.
Як інфармуе БЕЛТА, загінулы вучыўся ў 10 класе мясцовай школы. Начальнік аддзела Следчага камітэта Уладзімір Пазняк паведаміў, што крымінальную справу па факце смерці школьніка не распачыналі, праводзіцца праверка, прызначаныя экспертызы. Прыкмет гвалтоўнай смерці на целе юнака не выяўлена.
Адзначаецца, што хлопец добра вучыўся, быў прызёрам алімпіяд па хіміі. У яго не было ніякіх праблем ні ў школе, ні ў сям'і. Праваахоўнікі высвятляюць матывы ўчынку загінулага.