У Івацэвічах прадаюць "турэмны" хлеб
Кіраўніцтва Івацэвіцкай папраўчай калоніі № 5 павялічыла выпечку хлеба і пачало прадаваць яго ў сваёй спецыялізаванай краме на вуліцы 60 Гадоў Кастрычніка ў райцэнтры. Яшчэ нядаўна хлеб выпякаўся толькі для асуджаных, зараз яго можа купіць кожны. Крама знаходзіцца за 300 метраў ад папраўчай калоніі.
"Турэмны" хлеб выпякаецца двух відаў — з пшанічнай мукі 1-га і 2-га гатункаў. Яго з'яўленне ў продажы выклікала цікавасць у жыхароў Івацэвічаў. У краме ў гадзіны прывозу становіцца чарга. Прадаўцы падлічылі: аб'ёмы продажаў хлеба, які выпякаюць асуджаныя, у пяць разоў перавышаюць аб'ёмы такой жа прадукцыі, што паступае ў краму з пякарні тутэйшага райпо.
Бохан "турэмнага" хлеба важыць роўна кілаграм, каштуе ён 1440 і 970 рублёў (за першы і другі гатункі адпаведна).
"Вечерний Брест"