У івацэвіцкім буфеце абвалілася столь з “еўрарамонтам”

У Івацэвічах у адным з буфетаў абвалілася столь. На шчасце, гэта адбылося а 7-й раніцы, калі буфет не працаваў, таму ніхто не пацярпеў. Столь з тынкоўкаю звалілася на падлогу, утварыўшы зверху дзірку плошчай у 2 кв.м. Спрацавала сігналізацыя, міліцыянты выклікалі буфетчыцу. Рамонт доўжыўся 3 дні.

Выявілася, што нядаўна ў гэтым буфеце ўжо ладзілі “еўрарамонт”: гнілую бэльку і столь акуратна абшылі абліцовачным матэрыялам.