У Івацэвіцкім раёне з’явіліся афішы канцэрту “За Бацьку”

Аддзел культуры Івацэвіцкага райвыканкаму, а таксама зеленаборскі сельскі дом культуры плануе праводзіць канцэрты-акцыі пад назвай “За Бацьку”. У прыватнасці ўжо падрыхтаваныя інфармацыйныя афішы, якія запрашаюць на гэтае мерапрыемства. У афішы пустымі застаюцца дата і месца правядзення канцэрту-акцыі, паведамляе Радыё Свабода. Тым не менш, у аддзеле культуры Івацэвіцкага райвыканкаму пракаментавалі, што такое мерапрыемства не пазначана ў іх планах. Чыноўнікі заявілі: яны не нясуць адказнасць за гэтыя афішы.