У Іванаве на пікет Саннікава прыехалі аўтаматчыкі
У Іванаве і Драгічыне адбыліся пікеты кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Удзельнікі пікетаў раздавалі агітацыйныя матэрыялы. Як адзначае сайт "Вясна", людзі з задавальненнем бралі ўлёткі, уступалі ў дыскусіі. Не абыйшлося і без псіхалагічнага ціску. Да ўдзельнікаў пікету у Іванаве пад’ехала група супрацоўнікаў міліцыі, узброенная аўтаматамі. Ахоўнікі парадку запрасілі ўчастковага для праверкі дакументаў пікетоўцаў і агітацыйных матэрыялаў. Высветліўшы, што ўсё законна, міліцыя з’ехала.