У Калінінградзе беларуса змыла хваляй у Балтыйскае мора

У Балтыйскім моры шукаюць зніклага без вестак жыхара Гродна. Як паведамляе "Інтэрфакс", мантажнік гродзенскага філіяла мінскага ААТ "Прамтэхмантаж" быў камандзіраваны ў Калінінградскую вобласць для мантажу абсталявання на хімічным прадпрыемстве. Ёсць звесткі, што 38-гадовы беларус быў збіты з ног моцнай хваляй, яго панесла ў адкрытае мора.

Няшчасны выпадак адбыўся ў раёне гарады Светлы Калінінградскай вобласці. Акалічнасці інцыдэнту ўдакладняюцца, пошукі зніклага сіламі абласнога МНС пакуль не даюць вынікаў.