У Калінкавічах гарэў цэнтральны рэчавы рынак

Пажар адбыўся на цэнтральным рэчавым рынку ў Калінкавічах. Яго ўдалося патушыць за лічаныя хвіліны, ніхто не пацярпеў, але без стратаў не абышлося.  Над дзесяткам павільёнаў амаль цалкам згарэў дах, у васьмі павільёнах пашкоджаныя тавары. Як адзначае газета "СБ", прычына пажару высвятляецца. Аднак пра падпал гаворкі няма, кажуць спецыялісты.