У Камянцы махляры ашукалі людзей на 220 мільёнаў
На 220 мільёнаў рублёў ашукалі жыхароў Камянецкага раёна махляры.
Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Брэсцкага абласнога ўпраўлення унутраных спраў, фірма, якая абяцала паставіць будаўнічыя матэрыялы, за паўтара года завінавацілася гэтыя грошы 25 чалавекам.
Распачатая крымінальная справа па факце махлярства. Намеснік дырэктара Уладзімір К. затрыманы.
Кіраўнік Брэсцкага абласного таварыства аховы правоў спажыўцоў Ірына Маркава пракаментавала сітуацыю:
"Мы спачатку спрабавалі справу мірам залагодзіць, бо пазіцыя міліцыі такая: калі ёсць дамова, крымінальную справу не распачынаць. Мелі мы ў інтарэсах кліентаў 7 судоў. Яшчэ 4 суды будуць. Толькі ў Маларыце яны падманулі 6 чалавек на 20 мільёнаў рублёў кожнага".
Дарэчы, дырэктаркай фірмы з'яўляецца жонка затрыманага. Паводле слоў Ірыны Маркавай, маёмасці ў фірмы ніякай няма, адно толькі апісаны аўтамабіль.
Глядзі таксама па тэме: Фірма-банкрут у Камянцы працягвае падманваць сваіх кліентаў.