У Камянецкім раёне перакуліўся турыстычны аўтобус
Здарэнне адбылося 7 снежня каля 11.30.
Як паведамляе сайт tomin.by, аўтобус ехаў з Гродзенскай вобласці ў кірунку Белавежскай пушчы. Непадалёк ад вёскі Гулевічы аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. Мяркуецца, што рухаўся ён на невялікай хуткасці, а аварыю справакаваў галалёд і моцныя парывы бакавога ветру.
У момант здарэння ў ім знаходзіліся 16 дарослых і 12 дзяцей. Паводле папярэдніх дадзеных, пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей-школьнікаў, аднак, на шчасце, сур'ёзных траўмаў няма. Пацярпелых даставілі ў Камянецкую цэнтральную раённую лякарню.
Астатніх пасажыраў на аўтобусе Нацыянальнага парка даставілі ў Каменюкі.