У Канадзе разбіўся лётаючы аўтамабіль
Пілот і пасажыр незвычайнага транспартнага сродку атрымалі раненні. Іх давялося здымаць з дрэва.
Эксперыментальны аўтамабіль, які мае назву Maverick, патрапіў у аварыю ў горадзе Вернан. Ён спускаўся на парашуце і патрапіў у плот школы, а пасля — у дрэва.
Паведамляецца, што лётаючы аўтамабіль рухаецца з хуткасцю да 160 кіламетраў за гадзіну па зямлі і да 40 кіламетраў за гадзіну ў паветры.
Як паведамляла Еўрарадыё, у ЗША ідзе распрацоўка іншага лётаючага аўтамабіля. Яго можна будзе падзараджаць ад бытавой электрасеткі. Мяркуецца, што машына зможа набіраць у паветры максімальную хуткасць 322 кіламетры за гадзіну.