У Канадзе выпушчаныя 90-кілаграмовыя залатыя манеты
У Канадзе з’явіліся незвычайныя залатыя манеты. Кожная з іх важыць 90 кілаграмаў 700 грамаў. На адным баку манеты вартасцю 1 мільён канадскіх долараў (904 тысячы
долараў ЗША), дыяметр якой складае паўметра, знаходзіцца выява каралевы
Лізаветы II, на другой — кляновыя лісты, нацыянальны сімвал Канады.
Грошы, якія нельга пакласці ў кішэню, былі выпушчаныя з мэтай усталявання новага сусветнага рэкорду. Раней самая цяжкая залатая манета была вырабленая ў Аўстрыі, яна важыла 32 кілаграмы, паведамляе Газета.Ру.