У канцы тыдня да нас прыйдуць дажджы

У другой палове тыдня характар надвор’я зменіцца, яно стане больш вільготным. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга ФядотаваФядотава: "У другой палове тыдня надвор’е абяцае быць нетрывалым, ветраным і дастаткова вільготным. У пятніцу і суботу, 5 і 6 лістапада, месцамі будуць ісці дажджы. У пятніцу чакаецца моцны парывісты заходні вецер, хуткасць якога дасягне 15-20 метраў за секунду".

Тэмпература ўначы ў пятніцу будзе ад 1 да 10 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 7...14 градусаў цяпла. А ў суботу і нядзелю на некалькі градусаў ніжэй - ад +5 да +12. Ноччу будзе +1...+8. Сіноптыкі кажуць, што ў нядзелю ёсць верагоднасць дажджоў, якія пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны.