У канцы тыдня ў Беларусь ізноў вернуцца маразы, у нядзелю ― да мінус 3
У сераду ў Беларусі чакаецца да 18 градусаў цяпла. Па словах сіноптыкаў, канец сакавіка выдаўся надзвычай цёплым. Тэмпература паветра ў апошнія дні месяца на 5-10 градусаў перавышае кліматычную норму, распавяла Еўрарадыё галоўны сіноптык краіны Вольга Фядотава. Фядотава: “У першай палове тыдня цёпла. Паветра будзе прагравацца да +10-16, а на паўднёвым захадзе да +18, а потым стане крыху халадней ― у асноўным ад 6 да 13 цяпла”.
Па словах сіноптыка, у другой палове тыдня чакаюцца таксама дажджы, а ў ноч на нядзелю ў паўночных раёнах краіны падмарозіць да мінус 3.
Па словах сіноптыка, у другой палове тыдня чакаюцца таксама дажджы, а ў ноч на нядзелю ў паўночных раёнах краіны падмарозіць да мінус 3.