У Кантынентальнай хакейнай лізе можа не застацца беларускай каманды
Беларусь можа быць пазбаўленая месца ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Такую заяву зрабіў яе дырэктар Уладзімір Шалаеў, каментуючы магчымую замену прадстаўніка нашай краіны - мінскага "Дынама" - на сталічнае "Юнацтва". Шалаеў адзначыў, што "Юнацтва" у КХЛ ніхто не прымаў, сябрам лігі
з'яўляецца толькі адна беларуская каманда - "Дынама". Ён пацвердзіў,
што прадстаўнікі "Юнацтва" цікавіліся ў яго магчымасцю допуску ў КХЛ
ужо з перага сезону.
"Калі з нейкіх прычынаў "Дынама" адмовіцца ад удзелу ў КХЛ, то першым кандыдатам на вакантнае месца з'яўляецца васкрасенскі "Хімік".
Прессбол
"Калі з нейкіх прычынаў "Дынама" адмовіцца ад удзелу ў КХЛ, то першым кандыдатам на вакантнае месца з'яўляецца васкрасенскі "Хімік".
Прессбол