У Касцюковічах на Магілёўшчыне абвалілася частка моста (фота)

Паведамленне выратавальнікам паступіла ў другой палове дня 28 ліпеня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі:



Навіцкі: "Мост 1975 года пабудовы. Ён размешчаны на аўтадарозе мясцовага значэння Касцюковічы-Самацевічы. Рух па мосце быў абмежаваны па чарзе ў абодва напрамкі па адной паласе. Вядома, што з 9 ліпеня там адбываліся работы па ўмацаванні ў сувязі з расколінамі, якія там з'явіліся. На месцы здарэння працуе камісія па надзвычайных сітуацыях райвыканкаму. На сёння запланавана абследаванне моста спецыялістамі прадпрыемства, якія дадуць далейшыя высновы пра неабходныя аднаўленчыя работы".



Дарэчы, мост размешчаны на вышыні 3 метры над вадой.

Фота — mchs.gov.by