У Касцюковіцкім раёне лавілі ўзброеную групу расіян

Групу ўзброеных людзей з сямі чалавек лавілі ў Касцюковіцкім раёне каля мяжы з Расіяй працаўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Браканьеры перасоўваліся на кані з санкамі і самаробным пнеўмаходзе на камерах. Калі пачалося пераследаванне, яны павыкідалі свае паляўнічыя стрэльбы. Тры з іх знайшлі інспектары. Яны ж затрымалі аднаго з мужчынаў, які аказаўся жыхаром Бранскай вобласці Расіі.

Яшчэ адзін расіянін з’явіўся ў інспекцыю добраахвотна, а астатнія ўцяклі. Яны нават пакінулі два аўтамабілі, у салонах якіх ляжалі чахлы ад ружжаў, паведамляе газета “Звязда”.