У Кастраме ўзарвалася алімпійская паходня (відэа)

У момант, калі паходня пераўтварылася ў "агнямёт", яе трымала ў руках 13-гадовая дзяўчынка. Яна, нібыта, атрымала апёк рукі, але прабегла свой этап. Пасля гэтага ёй аказалі медычную дапамогу. Лекары запэўнілі, што апёк хутка зажыве.
 

Інцыдэнты з алімпійскім агнём падчас эстафеты ў Расіі здараюцца рэгулярна. Раней паходні шмат разоў згасалі.
 

Фота — ria.ru