У Каталоніі праходзіць нефармальны рэферэндум аб незалежнасці

Прэзідэнт Каталоніі Артур Мас настаяў на сімвалічным галасаванні, вынікі якога не будуць мець юрыдычнай моцы, і перасцярог цэнтральны ўрад ад спробаў перашкодзіць яго правядзенню.

Апытанне праводзяць прыкладна 40 тысяч валанцёраў без дзяржаўнага фінансавання.
 
Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой напярэдадні падкрэсліў, што любы вынік не будзе мець практычных наступстваў. Ён заклікаў каталонцаў трымацца цвярозага сэнсу і паабяцаў перамовы аб пашырэнні аўтаноміі рэгіёну ў рамках канстытуцыі.

У суботу ў многіх населеных пунктах Каталоніі прайшлі мітынгі прыхільнікаў незалежнасці. Акцыя ў Барселоне завяршылася нязначнай сутычкай з паліцыяй. Пацярпелых і затрыманых няма, перадае ВВС.

Каталонія — параўнальна невялікая па плошчы, але эканамічна развітая правінцыя на паўночным усходзе Іспаніі са сталіцай у Барселоне. Каталонцы складаюць прыкладна 16% насельніцтва ўсёй краіны (7,5 мільёна чалавек), маюць сваю мову і культуру.