У Казані двое беларусаў высвятлялі адносіны з дапамогай нажа

У Казані двое беларусаў учора высвятлялі адносіны з дапамогай нажа. 
У сталіцы Татарстана мужчыны працавалі на будоўлі. Падчас п’янкі, наладжанай беларусамі на здымнай кватэры, адзін з іх параніў нажом другога. Пацярпелы знаходзіцца ў казанскай бальніцы, а яго сябрук патрапіў пад следства.

Татар-информ