У КХЛ знайшлі пратэстную заяву ад мінскага “Дынама"
У Кантынентальнай хакейнай лізе да апошняга часу не ведалі, што мінскае “Дынама” звярнулася да іх з пратэстнай заявай.
Нагадаем, ліст прысвечаны судзейству ў матчы з яраслаўскім “Лакаматывам”, які быў прайграны дынамаўцамі з лікам 2:3. У ХК “Дынама" (Мінск) лічаць, што суддзі вялі сябе несправядліва ў адносінах да нашых хакеістаў, безпадстаўна іх выдаляючы ў канцоўцы матчу.
Ліст быў накіраваны ў КХЛ факсам яшчэ ўчора. Спачатку сакратарка КХЛ адказвала Еўрарадыё, што наогул не ведае пра гэтую заяву. Пасля заяву нарэшце знайшлі і цяпер на працягу некалькіх гадзінаў чакаюць адказу ад кіраўніцтва.