У Кіеў паедзе тысяча фанатаў БАТЭ

На матч БАТЭ супраць кіеўскага "Дынама" у Кіеў плануюць паехаць каля тысячы фанатаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў самім клубе: БАТЭ: "Плануецца каля тысячы. Квіткоў ужо выкуплена таксама каля тысячы".

Нагадаем, матч групавога турніру Лігі Еўропы паміж кіеўскім "Дынама" і барысаўскім БАТЭ адбудзецца 16 верасня. Як заявіў галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, каманда едзе ў Кіеў па перамогу, хаця яе задаволіць і нічыя.