У Кіеўскай вобласці — вялізны пажар

У Кіеўскай вобласці — самы вялікі пажар лета. Агонь там ахапіў 15 га травы і торфу.  Узгаранне пачалося яшчэ ў панядзелак, але з-за спякоты загасіць яго дагэтуль не могуць. У першыя дні з катастрофай змагаліся каля 60 спецыялістаў. Прыгналі нават бульдозер: ён капае канал ад вадаёма да падпаленых тарфянішчаў, паведамляе "Обозреватель".