У Кіеве абмяркуюць беларускае пытанне

З 5 па 9 ліпеня ў Кіеве адбудзецца сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, на якую запрошаны чатыры сустаршыні Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл і лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. На пасяджэнні будзе разглядацца рэзалюцыя “Становішча ў Беларусі”, дакладчыкам па якой выступіць прадстаўнік Даніі Крысціян Піль Лорэнтсэн.

Таксама сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць 7 ліпеня падчас “круглага стала”, у якім прымуць удзел дэпутаты Парламенцкай асамблеі АБСЕ і беларускія апазіцыйныя лідэры.

Беларускія навіны