У Кіеве прэзентавалі самую вялікую ў свеце газету
У Кіеве на плошчы Незалежнасці ў суботу адбылася прэзентацыя самай вялікай па памеры газеты ў свеце. Як інфармуе УНІАН, рэкорд устанавіла газета "Усё пра бухгалтарскі ўлік". Памер нумару выдання складае 3 метры 20 сантыметраў у вышыню і 2 метры 26 сантыметраў у шырыню. Газета-рэкардсмен мае восем старонак і ўтрымлівае актуальную інфармацыю па бухгалтарскім і падатковым уліку.
Рэкорд быў зафіксаваны як сусветны, што ўжо пацвердзілі сябры спецыяльнай экспертнай камісіі.
"Ствараючы найбольшую ў свеце газету, мы хацелі ў чарговы раз паказаць усім, што ёсць такая дзяржава — Украіна са сваёй славутай гісторыяй, звычаямі, народам і вядікімі дасягненнямі", — адзначыў галоўны рэдактар выдання Пятро Крычун.