У Кіеве расстралялі траіх супрацоўнікаў ДАІ
Стралялі ва ўпор з аўтаматычнай зброі, праваахоўнікі забітыя.
Гэта здарылася на Броварскім праспекце каля 2.00 2 сакавіка, інфармуе УНІАН. Паводле папярэдняй інфармацыі, Daewoo Lanos шэрага колеру, не даязджаючы некалькі дзясяткаў метраў да КПП, спыніўся, з яго выйшлі трое мужчын. Яны падышлі да паста ДАІ і ва ўпор расстралялі траіх праваахоўнікаў. Пасля яны забралі табельную зброю, вярнуліся ў свой аўтамабіль і паехалі ў кірунку горада Бравары.
Актывісты самаабароны, якія знаходзіліся на КПП, перадалі патрульным міліцыянтам арыенціроўку на аўтамабіль і праз некаторы час пусты Daewoo Lanos, на якім ехалі стралкі, знайшлі на дарозе на Зазім’е. Злачынцы зніклі. На месцы здарэння працуюць эксперты-крыміналісты.