У Кіеве праз прарыў трубы ўтварылася вялікае возера (відэа)
Вада цякла ракой цягам гадзіны.
23 студзеня ў Кіеве разлілася вялікае возера — на перасячэнні праспектаў Вызваліцеляў і Броварскага адбыўся прарыў вадаправоднай трубы вялікага дыяметру. Праз гэтую аварыю практычна цалкам спыніўся рух.
Вада цякла па праспекце ракой, машыны спыніліся ў заторы. Толькі праз гадзіну
плынь спынілі.
15 студзеня ў Кіеве адбылася яшчэ адна буйная аварыя: некалькі дзясяткаў дамоў у цэнтры ўкраінскай сталіцы засталіся без ацяплення і гарачай вады із-за прарыву цепласеткі, інфармуе УНІАН.