У Кіеве затрымалі беларуса-кантрабандыста
У Кіеве затрымалі беларуса, якога падазраюць у арганізацыі паставак у Беларусь буйных партый кантрабандных тавараў. Ён дзейнічаў у складзе злачыннай групы і мае непасрэднае дачыненне да
гучнай “справы мытнікаў”, якую зараз расследуе Генеральная пракуратура
нашай краіны.
Праз беларускую мытню пад выглядам будаўнічых матэрыялаў перапраўляліся партыі кампутараў, а пад выглядам марожанай гародніны — мясная прадукцыя. Страты, якія былі нанесеныя дзяржаве, ацэньваюцца ў дзесяткі мільярдаў рублёў.
Зараз завяршаецца разгляд першай часткі гэтай справы ў адносінах 22 чалавек, сярод якіх 9 супрацоўнікаў мытні. Расследаванне другой часткі крымінальнай справы яшчэ працягваецца. Па ёй праходзяць 50 чалавек, палова з якіх – былыя мытнікі.
ОНТ