У кінатэатры ў Гродне можна хадзіць нават уначы
Гродзенскі кінатэатр “Чырвоная зорка” распачаў шэраг пілотных начных кінасеансаў. Дырэктар кінатэатру Людміла Ганчарук распавяла Еўрарадыё, што калі эксперымент удасца, то начныя сеансы будуць праводзіцца часцей. Дарэчы, хоць фільмы будуць паказвацца тыя ж, што і ўдзень, без дадатковых зорачак, аднак на іх прагляд будуць пускаць толькі паўналетніх.
Людміла Ганчарук: “Папросту гледачам вельмі часта, калі ў нас ідуць даволі касавыя, значныя фільмы – а зала ў нас невялікая, хоць і першаэкранная – не хапае квіткоў. І мы па пятніцах-суботах пастанавілі на фільме “Бітвы тытанаў” гэткі эксперымент зладзіць. Праверыць, як да гэтага паставяцца гледачы, як яны сябе будуць паводзіць... Эксперымент атрымаўся: зала была поўная, гледачы паводзілі сябе прыстойна”.
Дарэчы, кінатэатар “Чырвоная зорка”, які аднавіў пасля рэканструкцыі сваю дзейнасць год таму, ужо як паўгоду цалкам акупляецца. У глядацкай залі арганізаваныя і VIP-месцы са столікамі і барам, а таксама музейная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі кінатэатра.
Дырэктарка з гонарам адзначае, што “Чырвоная зорка” – адзіны ў горадзе кінатэатар, квіткі на сеанс якога можна замовіць і праз Інтэрнэт.