У кіраўніцтве хакейнага клуба "Дынама" будуць змены

Неўзабаве ў штабе мінскага хакейнага клуба "Дынама" адбудуцца змены. Сёння камандзе, верагодна, будзе прадстаўлены новы генеральны мэнэджэр клуба. Найхутчэй, як паведамляе "Прессбол", гэта будзе Аляксандр Белы. Нагадаем, што ён ужо працаваў у гэтай пасадзе да 2007 года, а цяпер з'яўляецца таксама генеральным дырэктарам Федэрацыі хакею Беларусі.
Ранейшы генеральны мэнэджэр "бела-блакітных" Уладзімір Ганчароў сёння раніцай пацвердзіў, што пакідае кіруючую пасаду.

"Прессбол"