У Кішынёве паліцыя выратавала ўдзельнікаў гей-параду ад праваслаўных
22 траўня ў цэнтры Кішынёва прадстаўнікі сэксуальных мяншыняў планавалі правесці парад. Аднак супраць гэтага выступілі праваслаўныя актывісты, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на прадстаўніка ЛГБТ-арганізацыі Ganderdoc-M.
Паведамляецца, што кішынёўская паліцыя эвакуявала ЛГБТ-актывістаў, каб не дапусціць сутычак паміж імі і праваслаўнымі. Аднак прадстаўнікоў сэкс-мяншыняў усё адно паспелі закідаць яйкамі.
Перад гэтым малдаўская паліцыя прапаноўвала ЛГБТ-актывістам змяніць першапачатковы маршрут, каб не сутыкацца з парламенцкай Партыяй сацыялістаў (ПСРМ), якая ладзіць фэст сям’і на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу.
Гей-парад меўся стаць часткай кампаніі "Без страху". Напярэдадні свой удзел у акцыі пацвердзілі прадстаўнікі дэлегацыі Еўрасаюзу ў Малдове, палітычны дарадца амбасады ЗША ў Малдове Пол Гордан, пасол Італіі ў Малдавіі Энрыка Нунцыята, шэраг грамадскіх дзеячаў.