У Кішынёве вырашаюць, у які колер пафарбаваць беларускія тралейбусы

Мэрыя малдаўскай сталіцы Кішынёва ініцыявала правядзенне публічных дыскусіяў з гараджанамі па пытанні выбару колеру, у які павінны быць пафарбаваныя 102 новых беларускіх тралейбуса. Іх па выніку тэндэра набылі ў прадпрыемства “Белкамунмаш”, перадае БЕЛТА. Да 10 снежня ўсе прапановы грамадзянаў будуць уважліва прааналізаваныя. Канчатковае рашэнне паведамяць вытворцу. “Белкамунмаш” згодна з кантрактам паставіць першую партыю тралейбусаў да канца 2011 года, а потым усе астатнія — да канца траўня 2011 года.