У Кітаі адбыўся яшчэ адзін моцны землятрус

У другой палове дня ў чацвер у кітайскай правінцыі Сычуань адбыўся землятрус магнітудай 6,0 па шкале Рыхтэра, паведаміла “Інтэрфакс” са спасылкай на кітайскае сейсмалагічнае ўпраўленне.
Штуршкі сур'ёзна адчуваліся ў невялікіх населеных пунктах у радыусе 50 кіламетраў ад эпіцэнтра і ў буйных гарадах у радыусе да 200 кіламетраў. Паведамленняў аб ахвярах і разбурэннях не паступала.