У Кітаі больш за 700 ахвяр апоўзняў
У выніку маштабных апоўзняў, якія адбыліся на паўночным захадзе Кітая, пацярпела больш за 700 чалавек. Яшчэ 1042 па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак, паведамляе БелТА.
Апоўзні ўзніклі ў выніку працяглай залевы. Удар стыхіі збольшага прыйшоўся на Тыбецкую аўтаномную акругу ў правінцыі Ганьсу. Прынамсі тры вёскі былі знішчаныя практычна цалкам.
Апоўзні разбурылі больш як 300 дамоў і пашкодзілі яшчэ 700. Каля 45 тыс. жыхароў правінцыі эвакуяваныя.